У наш высокатэхналагічны час Вы можаце выпісваць свае любімыя часопісы "Маладосць" і "Бярозка" ў PDF-версіі. 

Каб аформіць падпіску, трэба перайсці на сайт Выдавецкага дома “Звязда” (http://zviazda.by/be), на галоўнай старонцы націснуць “Падпіска”, далей перайсці па спасылцы падпісацца на PDF-версію. У меню выбраць пажаданае і аформіць падпіску.

Для тых, хто ўсё ж не зразумеў, як падпісацца на любімыя часопісы, прапануем уважліва паглядзець, як працэс падпіскі выглядае на сайте Выдавецкага дома "Звязда".

Падпісвайцеся, спампоўвайце нумары і атрымлівайце асалоду ад чытання праз любое прыдатнае для гэтага прыстасаванне!