У № 11 часопіса змешчаны дыягнастычныя матэрыялы па беларускай мове – выніковыя кантрольныя работы і дыдактычныя матэрыялы па прадмеце «Фізічная культура і здароўе» для 4 класа. Аўтары новых падручнікаў прапануюць распрацоўкі ўрокаў: «Чалавек і свет. 1 клас», «Літаратурнае чытанне. 2 і 3 класы» (для школ з беларускай і рускай мовамі навучання).
У рубрыцы «Метадычная майстэрня» прапануюцца метадычны матэрыял па выкарыстанні актыўнай ацэнкі і майстар-клас па гэтай праблеме; стымулюючыя заняткі па рускай мове ў 2 класе з утрыманнем разнастайных метадаў і прыёмаў, што павышаюць матывацыю вучняў на ўроку і спрыяюць эфектыўнаму засваенню тэмы; артыкул па відах, спосабах і нетрадыцыйных тэхніках лепкі. Дадатковая ўкладка «У дапамогу намесніку дырэктара» прысвечана ўкараненню дынамічных перапынкаў у адукацыйны працэс. На дыску змяшчаецца каляндар дынамічных перапынкаў на навучальны год, а таксама падрабязныя ўзоры некаторых тэм. На каляровай укладцы – сюжэтныя і прадметныя малюнкі да факультатыўнага курса «Вытокі роднай мовы» па тэмах «У лузе», «У полі». Багатае напаўненне мае рубрыка «Педагагічная скарбонка» мультымедыйнага дадатку. Тут урокі матэматыкі, навучання грамаце, прадмета «Чалавек і свет», пазакласнае мерапрыемства «Адкуль прыйшла кніга», а таксама арыгінальная казка-быль «Асцярожна – дамавік».