З 13 па 27 лютага 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі вочна-дыстанцыйны семінар «Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: варыянты арганізацыі, перспектыўныя кірункі і тэматыка».
Вочная частка семінара адбудзецца 13 лютага 2018 года.
Дыстанцыйная частка семінара будзе праходзіць з 14 па 27 лютага 2018 года.
Для ўдзелу запрашаюцца педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Прынцыпы, метады і формы эфектыўнай арганізацыі вучэбнай даследчай дзейнасці ў школе.
- Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: змест, умовы эфектыўнага ажыццяўлення.
- Этапы даследчай дзейнасці. Асноўныя віды вучнёўскіх даследчых работ.
- Структура і афармленне даследчых работ вучняў.
- Спецыфіка працы над вучэбным даследаваннем па беларускай мове.
- Асаблівасці зместу і арганізацыі літаратурных даследаванняў вучняў.
- Крытэрыі ацэнкі вучэбнай даследчай работы па беларускай мове і літаратуры.
- Падвядзенне вынікаў вучэбнага даследавання: формы арганізацыі, спосабы прад’яўлення, падрыхтоўка да публічнай абароны.
- Асаблівасці арганізацыі дыстанцыйнай часткі семінара.
Змест і формы работы ў межах дыстанцыйнага курса:
- Індывідуальнае кансультаванне ўдзельнікаў семінара па арганізацыі і ажыццяўленні даследчай працы з вучнямі (на аснове аналізу канкрэтных работ).
- Калектыўнае абмеркаванне актуальных праблем арганізацыі і ажыццяўлення даследчай дзейнасці вучняў па мове і літаратуры.
Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.
Для ўдзелу ў семінары неабходна да 12 лютага 2018 года даслаць заяўку па прыведзенай форме на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – ў інфармацыйным лісце.
Аўтар: НІА