Часопіс «Маладосць» абвяшчае падпісную кампанію і абяцае кожнаму падпісчыку лістапада адразу 2 падарункі, а таксама размяшчэнне селфі на старонцы http://zviazda.by/be/edition/maladosc.
Аформіўшы падпіску ў лістападзе, чытач атрымае на сваю электронную скрыню адразу 2 падарункі:
- гумарыстычны дайджэст MALADOST-Smile (гумар, які друкаваўся ў часопісе 1950–1970-х);
- выпуск, прысвечаны 65-годдзю часопіса – захапляльную гістарычную вандроўку па мінулых дзесяцігоддзях выдання.
Акрамя таго, чытач убачыць сваё фота на сайце!
Трэба:
- падпісацца на І паўгоддзе 2019 года на часопіс «Маладосць» (на любы падпісны індэкс, уключаючы льготныя);
- зрабіць селфі з квітком і шчаслівай усмешкай;
- прыслаць селфі на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
- атрымаць зваротным лістом падарункі;
- пацвердзіць іх атрыманне;
- завітаць на http://zviazda.by/be/edition/maladosc і сказаць сабе: «Я – супер!».
Рэдакцыя часопіса «Маладосць»