Кнігарня «Маладосць» і часопіс «Маладосць» пачынаюць сумесны культурны праект. Кожную другую і чацвёртую сераду месяца будуць праводзіцца літаратурныя вечарыны для аматараў інтэлектуальных размоў. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць цікавыя выступленні, супольныя чытанні і жывое абмеркаванне твораў, літаратуры і цалкам жыццёвых тэм.
28 лістапада 2018 года адбудзецца першая сустрэча – «Знаёмства». Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Арганізатары мерапрыемства абяцаюць прыемныя сюрпрызы.
Праграма вечарыны ўключае выступленні супрацоўнікаў кнігарні і часопіса, сустрэчу з маладымі паэтамі, аўтарскую песню.
Месца правядзення: кнігарня «Маладосць», г. Мінск, вул. Багдановіча, 68.
Пачатак: 16:00.
НІА
па матэрыялах інтэрнэт-партала
Выдавецкага дома «Звязда»