Часопіс «Маладосць» працягвае ўдасканальваць сябе як брэнд. Адна з новых «фішак» – стварэнне трэйлера на кожны нумар. Вось так чытачам і гасцям электроннай старонкі часопіса прапануецца натхніцца на чытанне жнівеньскага нумара:

Вядомы кніжны праект «Беларускі кнігазбор» дапоўніўся 103-м томам. У яго ўвайшлі дзве, бадай, галоўныя кнігі ў творчасці Элізы Ажэшкі – славуты раман «Над Нёманам» і навелістычны цыкл «Gloria Victis».

Знакава, што 832-старонкавы фаліянт выпушчаны акурат у 110-годдзе памяці пісьменніцы і ў 110-годдзе выхаду яе апошняга прыжыццёвага выдання, якім стала ў 1910-м кніга «Gloria Victis», надрукаваная ў Вільні Вацлавам Макоўскім. Новая кніга ўбачыла свет у Выдавецкім доме «Беларуская навука».

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягваецца серыя лекцый Святланы Воцінавай «Да 110-годдзя кнігі Элізы Ажэшкі „Gloria victis“. Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя».

Ці можна напісаць твор як рэалістычны і фантастычны адначасова? Аматарка лацінскіх выразаў і антычнай міфалогіі Эліза Ажэшка піша аднайменную з цыклам навелу «Gloria victis», ствараючы парадокс формы і зместу.

Яна злучае міфічнае з біблейскім – і… Атаясамленне герояў з персанажамі міфаў гларыфікуе паўстанцаў, біблійная фразеалогія і сімволіка гларыфікуюць паўстанне.

Няхай жа ідзе ў свет шырока і свеціць
нязгасна самым прыгожым рухам душы…
Чэслаў Янкоўскі,
з прадмовы да выдання« Gloria victis»

Да 110-годдзя кнігі Элізы Ажэшкі «Gloria victis». Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя. Тры лекцыі Святланы Воцінавай у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.