- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Згодна з рэзалюцыяй трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 года, штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Гэтае свята павінна садзейнічаць моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова, развіццю вершавання, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў і інш. Асноўная ж сярод іх – «надаць новы імпульс і новае прызнанне нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
20 сакавіка 1954 года ў звычайнай палескай вёсцы Бабчын, што ў Хойніцкім раёне, з’явіўся на свет будучы паэт Мікола Мятліцкі. Сёлета яму спаўняецца 65 гадоў. За гэты час ён выпусціў дзясяткі зборнікаў вершаў, яго творы перакладзены на іншыя мовы свету. М. Мятліцкі і сам выступаў з перакладамі: у 2011 годзе выдаў кнігу перакладаў «Лучнасць», а ў 2012 годзе – кнігу «Пад крыламі дракона» (прэмія «За духоўнае адраджэнне»), дзе змешчаны пераклады на беларускую мову твораў 100 кітайскіх паэтаў з IV стагоддзя да н. э. па XX стагоддзе.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
14 сакавіка 2019 года падчас мерапрыемства ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, прысвечанага Валерыю Маракову, чатыры дзяржаўныя ўстановы распачалі доўгатэрміновы аднайменны праект, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Сёлета святкуецца 390-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых вядомых беларускіх асветнікаў ХVІІ ст. – Самуіла Гаўрылавіча Пятроўскага-Сітняновіча, больш вядомага як Сімяона Полацкага.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
5 сакавіка 2019 года спаўняецца 60 гадоў беларускаму паэту, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміру Мінавічу Мазго.