В этом году 26-я Минская международная книжная выставка-ярмарка пройдет с 6 по 10 февраля. Раскроем секрет: новинок будет множество, взять хотя бы изменения в формате, ведь количество книг и презентаций настолько велико, что придется выйти за пределы НВЦ «БелЭкспо».

10 лютага 2019 года падчас работы XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу пройдзе цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечанага беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя і арганізаванага рэдакцыяй часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Інтэрв'ю з Аляксандрам Мікалаевічам Бадаком (Алесем Бадаком), беларускім пісьменнікам, публіцыстам, літаратурным крытыкам, паэтам-песеннікам, членам Саюза пісьменнікаў СССР (1990), лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2003), лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2008), аўтарам больш за 10 паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, тэкстаў песень, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Чарговая імпрэза ў межах ініцыятывы «„Маладосць & „Маладосць“» (праекта аднайменных часопіса і кнігарні ААТ «Белкніга») была прысвечана конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Удзельнікі сустрэчы імкнуліся адказаць на пытанне «як ажываюць вобразы?» і падзяліліся асабістым вопытам «рэаніміравання» славутых імёнаў нашага літаратурнага мінулага.

Як ажываюць вобразы… Францішка Багушэвіча, Яна Баршчэўскага, Вікенція Равінскага, Яна Чачота, Пранціша Вуля, Янкі Лучыны, Уладзіслава Сыракомлі?

Пра таямніцы рэANIMAцыі раскажуць лаўрэаты конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» – аўтары новых біяграфічных твораў, прысвечаных пісьменнікам ХІХ стагоддзя.