- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Час правядзення ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу крыху скарэктаваны — сёлета яна адбудзецца з 28 лютага па 4 сакавіка. Галоўная тэма выстаўкі акрэслена так: «Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы».
Як адзначаюць у Міністэрстве інфармацыі, гістарычна склалася так, што Беларусь з'яўляецца гасціннай краінай, дзе можна пазнаёміцца з культурай, звычаямі многіх народаў. Тут дружна жывуць прадстаўнікі многіх нацыянальнасцяў, іх культурнае багацце служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Такая ж дзяржаўная палітыка праводзіцца і ў дачыненні да народаў іншых дзяржаў, для якіх наша краіна стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці, міжнацыянальнага братэрства.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
24 студзеня 2018 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная 400-годдзю выдання першага Буквара. Гэта першае мерапрыемства з шэрагу запланаваных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў год 400-годдзя першага Буквара. Да апошняга часу гісторыкі лічылі першай азбукай на тэрыторыі Беларусі выданне Спірыдона Собаля 1631 года. Буквар быў выдадзены ў друкарні Куцеінскага манастыра і меў назву «Букварь сиречь, начало учения детям, начинающим чтению извыкати».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Мінскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» сумесна з часопісам «Маладосць» арганізавалі новы спецпраект па падтрымцы маладых пісьменнікаў – конкурс кароткага апавядання «10+10: Мінск», прысвечаны тэме Мінска ў сучаснай беларускай літаратуры. Кожны зацікаўлены аўтар ва ўзросце да 30 гадоў можа даслаць на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. сваё кароткае (да 12000 знакаў) апавяданне на беларускай мове. Галоўная ўмова – каб у творы абавязкова прысутнічаў Мінск у любых праявах: тэма, месца, персанаж або фон падзей, што іх вызначае.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
19 января 2018 года начинается прием заявок на участие в Республиканской интернет-олимпиаде по учебным предметам «Беларуская літаратура», «Русская литература».
Научно-методическую и технико-технологическую поддержку в организации и проведении интернет-олимпиады обеспечивает Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь с привлечением специалистов научных организаций, научно-методических учреждений, учреждений общего среднего, профессионально-технического, среднего специального, высшего образования и иных организаций.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам гэтага творчага спаборніцтва падзяліцца ў сваіх работах назіраннямі пра стэрэатыпы, якія ёсць у беларусаў адносна Кітая і, наадварот, у жыхароў Паднябеснай — пра Сінявокую. Канкурсантам трэба прыдумаць умоўную біяграфію — як быццам аўтар эсэ нарадзіўся ў Беларусі — і распавесці, як яму тут жывецца. Можна напісаць пра побыт жыхароў, можна пра наш клімат і г. д.