- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у віртуальнай выставе «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа». Мерапрыемства стартуе 1 кастрычніка 2017 года. Да ўдзелу ў выставе запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя, хто любіць творы славутых беларускіх пісьменнікаў.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
14 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распачне сваю работу міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання».
Падзея досыць значная, паколькі для ўдзелу ў кангрэсе збяруцца навукоўцы, грамадскія дзеячы, культуролагі з розных краін свету, каб ушанаваць і Францыска Скарыну, і плён яго працы, і паразважаць пра ролю здзяйсненняў беларускага першадрукара і асветніка ў развіцці кнігавыдання ва Усходняй Еўропе, ды іншых абсягах.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Працягваем друкаваць дыдактычныя матэрыялы для 4 класа – у гэтым нумары па беларускай мове, рускім літаратурным чытанні і змястоўным блоку «Мая Радзіма – Беларусь», а таксама метадычныя распрацоўкі ад аўтараў новых падручнікаў па «Літаратурным чытанні» для 2 (з рускай і беларускай мовамі навучання) і 3 класаў.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
У Вілейцы па вуліцы Вадап’янава, 35 некалі месцілася рэдакцыя раённай газеты, яшчэ раней у гэтым памяшканні працавала звычайная друкарня. Зараз будынак становіцца гісторыка-краязнаўчым аб’ектам, дзе з часам будуць ладзіцца адмысловыя экскурсіі. Ужо сёння тут паказваюць, як выраблялася папера з льну, як друкаваліся аркушы першых беларускіх кніг. Паспрабаваць сябе ў ролі першадрукароў змаглі наведвальнікі прыватнага музея кнігадрукавання ў дзень свята — 6 жніўня.