- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Студзеньскі нумар «Роднага слова» прымеркаваны да 35-годдзя з дня выхаду навуковага і метадычнага часопіса ў свет.
Шмат гадоў «Роднае слова» імкнецца быць для сваіх чытачоў і аўтараў асяродкам паплечніцтва – прафесійнага і творчага. Невыпадкова ў віншавальных допісах ад дзеячаў беларускай навукі і культуры, змешчаных на старонак святочнага нумара, не толькі гучаць цёплыя словы, а яшчэ і вымалёўваецца пэўны «партрэт» выдання ў прасторы і часе.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Факультет журналистики Белорусского государственного университета приглашает учащихся 9–11-х классов учреждений общего среднего образования, стремящихся реализовать себя в творчестве и повысить литературное мастерство, принять участие в Республиканском литературном конкурсе «БрамаМар».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Сёлета споўнілася 35 гадоў з выхаду першага нумара часопіса «Роднае слова». Ён быў створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. пад назвай «Беларуская мова і літаратура ў школе», у 1992 г. перарэгістраваны як «Роднае слова». У жніўні 2019 г. часопіс «Роднае слова» ўвайшоў у склад РУП «Выдавецтва „Адукацыя і выхаванне“».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вучняў VІІI–XІ класаў Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у ІV Навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства адбудзецца 3 сакавіка 2023 года.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Галоўная старонка
4 лютага 2023 года споўніцца 215 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, драматурга, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Яму першаму з беларускіх літаратараў ХІХ стагоддзя ўдалося дасягнуць у сваёй творчасці такіх вяршынь, якія відаць праз гады і адлегласці.