Шчыра кажучы, я ніколі не вылучалася добрымі адзнакамі, бо не вельмі ўважліва слухала настаўнікаў. Дакладней, я наогул іх не слухала, прапускаючы міма вушэй мудрагелістыя тлумачэнні. Я абгрунтоўвала гэта надвор’ем, за што мяне празвалі Казачніцай.
Цяжэй за ўсё навучанне мне давалася ўзімку. За вокнамі заўсёды цікавей, чым у класе, і калі я з яўнай неахвотай перагортвала старонкі падручніка, замест формул і лічбаў перад маімі вачыма паўставалі раптам казачна непаўторныя зімовыя малюнкі.

З самага ранняга дзяцінства мне здавалася, што зіма — гэта казка! Доўгая цікавая казка з восеньскай прадмовай і вясновым эпілогам. Па-рознаму яна апавядаецца слухачам…
Бывае, што «прадмова» зацягваецца надоўга, бывае і так, што сам аповед ніяк не жадае саступаць сваё месца вясноваму эпілогу. А бывае наадварот, і нельга здагадацца, як будзе ў гэтым годзе...
У зіме, як і ва ўсіх казках, шмат разнастайных герояў, станоўчых і адмоўных. Сярод апошніх можна адзначыць хуліганку-завею, якая, ускочыўшы на спіну ветру, з шумам і рогатам замятае ўсё навокал, потым сціхае, дае трохі ачуняць тым, хто сустрэўся з ёй твар у твар, і з новай сілай б’е калючымі дыяментамі-сняжынкамі, збіваючы падарожнікаў з панталыку.
А вось

А вось самі сняжынкі могуць быць як адмоўнымі, так і станоўчымі героямі зімовай казкі. Яны то колюць твар і, не шкадуючы, замятаюць усё на сваім шляху, то павольна, нібы прытанцоўваючы, кладуцца белым мяккім дываном на зямлю і прыемна рыпяць пад нагамі, даючы адчуць нават на слых цудоўнасць зімовай казкі.
А што можна сказаць пра мароз?
Ён, як добры дзядок, пяшчотна шчыпле мінакоў за шчокі і нос, і ў гэтым ёсць свая асалода. Ноччу, калі ніхто не бачыць яго, мароз становіцца мастаком і вельмі акуратна размалёўвае шкло ў акенцах, а потым з задавальненнем глядзіць на пекнату.
І ўсё ж не вельмі давярайце марозу!
З такімі вось «зімовымі» думкамі я з нецярплівасцю чакаю заканчэння заняткаў, а яны, як на тое, ніяк не жадаюць заканчвацца! Але вось, нарэшце, доўгачаканы званок!
Як прыемна зноў апынуцца ў казцы! На вуліцы белым некранутым дываном ляжыць снег, а дрэвы, нібы зачараваныя, афарбаваліся ў белы колер і стомлена схіліліся над зямлёй. Сонца шчодра асвятляе снег, а ў ім адбіваюцца ўсе колеры вясёлкі. Пройдзе яшчэ паўгадзіны, і на дыване з’явяцца невялікія сцежкі, а дзеці з весялосцю будуць зноў і зноў «рабіць» гэтыя шляхі, каб прайсціся па чысценькім, нікім яшчэ не кранутым снезе.
Яшчэ вялікую асалоду адчуваеш, калі пасля марозу, снегу, нават на пачатку завеі прыходзіш дадому. Там вельмі цёпла і ўтульна. Праўда, найвышэйшую ступень утульнасці можна адчуць толькі тады, калі за вокнамі злуецца хуліганка-завея, а ты сядзіш у хаце, п’еш гарбату і чытаеш кнігу. А потым, адклаўшы кнігу, проста пазіраеш у акно, і ў галаву зноў і зноў лезуць розныя думкі-развагі… І так радасна становіцца на душы.
І няхай я казачніца, але…
Але зіма — час, калі нават дарослых ахінае дзіцячае захапленне, і ў сэрцы кожнага прачынаецца казка. Кожны чытач глядзіць на старонкі гэтай белай кнігі-казкі сваімі вачыма, але перад усімі паўстаюць непаўторнае рыпенне свежага снегу, халоднае ззянне студзеньскага сонца, белыя дрэвы і звілістыя сцяжынкі слядоў, да якіх ніхто не застанецца абыякавым.
Зіма — гэта казка! І не толькі для дзяцей! Гэта казка душы і шчасця ўспамінаў…
самі сняжынкі могуць быць як адмоўнымі, так і станоўчымі героямі зімовай казкі. Яны то колюць твар і, не шкадуючы, замятаюць усё на сваім шляху, то павольна, нібы прытанцоўваючы, кладуцца белым мяккім дываном на зямлю і прыемна рыпяць пад нагамі, даючы адчуць нават на слых цудоўнасць зімовай казкі.