- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Крысцінэ Нёстлінгер Christine Nöstlinger
Крысцінэ Нёстлінгер нарадзілася 13 кастрычніка 1936 года ў Вене. Аўстрыйская дзіцячая пісьменніца вывучала прыкладную графіку ва Універсітэце прыкладнога мастацтва і сваю першую кнігу «Агніста-рудая Фрэдэрыка» ілюстравала сама. Мае прэмію імя Андэрсана (1984), Аўстрыйскую дзяржаўную прэмію па еўрапейскай літаратуры (1974), Нямецкую прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры (1973) за кнігу «Бывай, агурочны кароль!», памяці Астрыд Ліндгрэн (2003), Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» 1-й ступені.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Ван Гачжэнь — паэт, якога зараз у Кітаі ведаюць літаральна ўсе. Такім моцным быў яго ўзлёт у 1990-я гады. На жаль, ён рана пайшоў з жыцця.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Пераклады
Фрыдрых Дзюрэнмат
Friedrich Dürrenmatt
Фрыдрых Дзюрэнмат — швейцарскі пісьменнік і драматург ХХ стагоддзя. Ён стаў вядомым праз свае крымінальныя раманы і п’есы. У сваіх творах Фрыдрых Дзюрэнмат закранае вельмі вострыя праблемы нашай сучаснасці: маральны абавязак, барацьба чалавека за жыццё, змаганне за справядлівасць. У 1967 годзе Дзюрэнмат наведаў з’езд пісьменнікаў у Маскве, і, як ён пасля ўспамінаў, быў расчараваны пустатой таго, што там адбывалася, тым, як мала размова ішла пра літаратуру і як дбайна хвалілі кіруючыя колы. Свае цалкам негатыўныя ўражанні пісьменнік апісаў у аповесці «Звяржэнне».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Пераклады. «Леапольда Алас-і-Урэння». Пераклад з іспанскай Дар’і Шостак
«Латарэя». Шырлі Джэксан. Пераклад з англійскай Дар’і Шостак
«Праверка боем». Пераклад з англійскай Дар’і Шостак
Пераклады. «Мужчына ў слязах». Сандра Ньюман. Пераклад з англійскай Маргарыты Пражога
Пераклады. «Мастацтва бяздзейнасці». Некалькі апавяданняў са зборніка. Герман Гесэ. Пераклад з нямецкай Надзеі Марковіч
Пераклады. Чалавек, які саджаў дрэвы. Жан Жыано. Пераклад з французскай Хрысціны Філіповіч