Прайшло першае пасяджэнне Савета па рабоце з творчай моладдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Старшыня СП Беларусі Алесь Карлюкевіч расказаў пра тое, якія ініцыятывы прапануе творчая арганізацыя рэалізаваць маладым літаратарам, якія справы і ініцыятывы чакае ад самой моладзі.
Ішла гаворка пра магчымасці друкавацца, размяшчаць свае творы ў інтэрнэт-прасторы. Удзельнікі пасяджэння расказалі пра свой пісьменніцкі, літаратурны вопыт. А расказаць сапраўды было пра што. Ганна Чыж-Літаш — ваенная журналістка, аўтар дзевяці раманаў.
Алесь Бараноўскі — кандыдат філалагічных навук, аўтар дзвюх манаграфій і трох паэтычных кніг. Цікавымі падаліся выступленні паэтэсы і перакладчыцы, журналісткі газеты «СБ. Беларусь сегодня» Алены Басікірскай, Кацярыны Стройлавай, Ірыны Радзіхоўскай, Кацярыны Роўды і іншых удзельнікаў пасяджэння.
Уздымаліся пытанні розных літаратурных конкурсаў, у прыватнасці, Рэспубліканскага літаратурнага конкурса «Першацвет», выдання альманаха «Першацвет».
Намеснік старшыні СПБ Аляксей Чарота звярнуў увагу на тое, што маладых аўтараў не стае і на старонках газеты «Літаратура і мастацтва».
Сяргей ШЫЧКО