- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Арт-сустрэчы (мерапрыемствы)
Пра дзяцінства
Дзяцінства ў мяне было савецкае: школу я скончыла ў 1992 годзе. У маім жыцці адлюстраваліся ўсе знакавыя этапы таго часу: была акцябронкам, піянерам... Калі прыйшла пара ўступаць у камсамол, аказалася, што ўсе ранейшыя каштоўнасцi былі прыдуманымі, насамрэч усё па-іншаму.
Напэўна, зараз я ўяўляю сябе іншай, чым была, але ўяўляю сябе дапытлівай, зацікаўленай, як і большасць маіх равеснікаў. Мы запісваліся ва ўсе магчымыя бясплатныя гурткі і спартыўныя секцыі, нікуды не паспявалі. Я хадзіла і на баян, і ў секцыю фатаграфавання (праз месяц перапісалася ў гурток макрамэ, а потом — на лыжы)... Як і ва ўсіх маіх равеснікаў, дзяцінства было свабоднае: выйшаў і пайшоў. У двары не стаяла ні адной машыны, яны тады былі такой рэдкасцю, што калі я на праспекце Незалежнасці шпацыравала з бацькамі, бачыла адну-дзве і заўсёды цiкавiлася, цi не аўто гэта таварыша Слюнькова? Гэта адчуванне свабоды, шырыні вулiц захавалася.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Арт-сустрэчы (мерапрыемствы)
Святочнай традыцыйнай экспедыцыяй на радзіму Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – Стаўбцоўшчыну, - у якой прынялі ўдзел навукоўцы, літаратары і мастакі, прадстаўнікі музеяў з Літвы і Расіі, завяршылася 30-я канферынцыя “Каласавіны”.