Вершы беларускіх паэтаў Бажэны Мацюк, Ірыны Карнаухавай, Віктара Кажуры, пераклады вершаў паэтаў Нуратдзіна Юсупава (Дагестан), Арбі Мамакаева (Чачня), Жака Прэвера (Францыя), Оніла Кандзісілала (Бангладзеш) гучалі на літаратурных сустрэчах пісьменнікаў Міншчыны з маладымі жыхарамі Вілейкі.


Ма­ла­дую паэ­тэ­су Ба­жэ­ну Ма­цюк ві­та­юць яе ма­лень­кія зем­ля­кі. Гасцей уважліва слухалі ў розных аўдыторыях: старшакласнікі-гімназісты, школьнікі-пачаткоўцы і нават выхаванцы дзіцячага садка. Аўтар многіх дзіцячых кніг Ірына Карнаухава зацікавіла самых маленькіх прапановай пачуць, як расказваюць пра зімовыя дзіцячыя забавы паэты Беларусі і далёкіх краін.


На­стаў­нік, аў­тар кніг для школь­ні­каў Вік­тар Ка­жу­ра ся­род сва­іх чы­та­чоў. Юнацкая аўдыторыя захоплена слухала лірычныя вершы Бажэны Мацюк. Маладую паэтэсу ў Вілейцы добра ведаюць: яна вучылася ў мясцовай гімназіі, тут адбыўся яе літаратурны дэбют. Цяпер яе прадстаўляюць землякам як цікавага сучаснага аўтара, магістра філалогіі. Са сваёй кнігай вершаў выйшаў да слухачоў настаўнік беларускай мовы і літаратуры вілейскай гімназіі № 2, таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі, магістр адукацыі Віктар Кажура. Яго паэтычны талент выразна праявіўся ў вядомым выданні «Азбука ў вершах і малюнках». Гэта кніга дасціпна і вобразна дапамагае дзятве засвойваць алфавіт і беларускую лексіку.


Паэ­тэ­са Іры­на Кар­на­у­ха­ва хут­ка знай­шла кан­такт з аў­ды­то­ры­яй. У сустрэчах вілейскай моладзі з пісьменнікамі ўдзельнічаў адзін з найбуйнейшых айчынных выдаўцоў РУП «Выдавецтва «Пачатковая школа». Кнігі і часопісы для навучэнцаў і педагогаў заставаліся ў цэнтры ўвагі на сустрэчах з літаратарамі. Бібліятэчка часопіса «Пачатковая школа» была перададзена ў падарунак дзіцячаму садку. Аўтар: Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара