Пачынаецца трэці сезон Рэспубліканскага літаратурнага конкурса «БрамаМар». Арганізатары праекта зацікаўленыя падтрымаць таленавітую моладзь і дапамагчы студэнтам у творчай самарэалізацыі. 

4 намінацыі:

Проза

адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў

Паэзія

адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 5 тыс. сімвалаў

Крытыка

адзін твор аб’ёмам да 7 тыс. сімвалаў

Драматургія

адзін твор (аднаактовая п’еса) аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў

Прымаюцца творы, якія нідзе не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. 

Творы адной намінацыі, калі іх некалькі, падаюцца на Конкурс у адным файле ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі 2 см. На першай старонцы файла павінна быць размешчана наступная інфармацыя пра ўдзельніка Конкурсу: імя і прозвішча, псеўданім (калі ёсць), дата нараджэння, поўная назва навучальнай установы, факультэт і курс (для школьнікаў — клас). Файл павінен быць названы кірыліцай па форме: імя_прозвішча.doc. Асобна прыкладаецца фотаздымак у фармаце jpg (jpeg) з такой самай назвай.

Творы прымаюцца на адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з 1 снежня да 28 лютага. Лепшае друкуецца ў «Маладосці»!

Інструкцыя «Аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар» размешчана на інтэрнэт-партале Выдавецкага дома «Звязда».

 

Крыніца: інтэрнэт-партал

Выдавецкага дома «Звязда»