Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 27 лістапада 2018 года а 17-й гадзіне на мерапрыемства «За крокам крок…» – прэзентацыю кнігі «Леанід Дайнека. Выбраныя творы», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука» у серыі «Беларускі кнігазбор».

Новы зборнік зацікавіць чытача ўпершыню апублікаванымі раманамі Леаніда Дайнекі «Ілоты» (2015) і «Сын ільва, дачка Зеўса – Леанід і Зінаіда» (2017). Таксама ў аднатомнік вядомага беларускага пісьменніка ўвайшлі найбольш значныя яго вершы і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 27 лістапада 2018 года а 17-й гадзіне на мерапрыемства «За крокам крок…» – прэзентацыю кнігі «Леанід Дайнека. Выбраныя творы», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука» у серыі «Беларускі кнігазбор».

Леанід Дайнека ў 1988 годзе быў удастоены Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за раман «Меч князя Вячкі», а ў 1990 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».

У мерапрыемстве возьмуць удзел: Генрых Далідовіч, Кастусь Цвірка, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, а песні на вершы аўтара прагучаць у выкананні Алеся Камоцкага і Эдуарда Акуліна.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
(вул. М.Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: 334-56-21.
Куратар мерапрыемства: вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

 

Крыніца: інтэрнэт-партал

Выдавецкага дома «Звязда»