Хутка снежань... А там і Новы год недалёка... Напярэдадні святаў Выдавецкі дом «Звязда» і «Белкніга» вырашылі парадаваць дзяцей цудоўнымі казкамі і вершамі беларускіх аўтараў!
Запрашаем вас наведаць нашы мерапрыемствы:
29 лістапада, 12.00 – прэзентацыя кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Таямніца незвычайнай школы» ў кніжнай краме «КнигаПолис» (вул. Сурганава, 46)
6 снежня, 12.00 – прэзентацыя кнігі Іны Фраловай «Ромашки на асфальте» ў кніжнай краме «Книги и книжечки» (пр-т Незалежнасці, 14)
14 снежня, 12.00 – прэзентацыя кнігі Паўла Гушынца “Девочка и крокодил” ў кніжнай краме «Книги и книжечки» (пр-т Незалежнасці, 14)
20 снежня, 12.00 – прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Юртаева «Ни секунды тишины!» ў кніжнай краме «КнигаПолис» (вул. Сурганава, 46)
Прыходзьце за добрым настроем і сапраўдным чараўніцтвам! Усіх гасцей чакаюць невялічкія падарункі!
Алена КАРПЕНКА
Крыніца: інтэрнэт-партал
Выдавецкага дома «Звязда»