22 чэрвеня 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «прыгожага» пачынае працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Чалавек нараджаецца, каб жыць…», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі і 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Міколы Аўрамчыка, Аляксея Пысіна, Аляксея Карпюка, Пятра Прыходзькі.
75 год прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу яна адгукаецца пякучым болем у сэрцы кожнага чалавека. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — значыць берагчы мір і гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.
На доўгія гады тэма Вялікай Айчынная вайны стала адной з галоўных у беларускай літаратуры і назаўсёды засталася ў творчасці тых пісьменнікаў, якія яе прайшлі ад першага да апошняга дня.
Аўтары экспазіцыі звяртаюцца да другой сусветнай вайны як адной з найвялікшых трагедый ХХ стагоддзя, якая прынесла смерць тысячам людзей і чалавецтва павінна гэта заўсёды помніць.
Часовая экспазіцыя адбываецца ў рамках праекта «Дыяменты прыгожага пісьменства», які прымеркаваны да стагадовых юбілеяў беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, навукоўцаў.
На экспазіцыі прадстаўлены: кнігі з дароўнымі надпісамі Пятра Прыходзькі, Міколы Аўрамчыка, Івана Навуменкі, Аляксея Пысіна; юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», які належыў Міколу Аўрамчыку, рукапісныя вершы аб вайне, а таксама ўнікальныя перыядычныя выданні ваеннага часу.
Дата адкрыцця: 22.06.2020
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.