Казлоў Анатоль Сяргеевіч – беларускі празаік, літаратуразнаўца, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першыя апавяданні і абразкі былі апублікаваны ў 1985 г. Аўтар кніг прозы «Міражы ценяў», «Адкуль явіліся Яны», «Юргон», «…І тады я памёр», «Незламаная свечка», «Минск и ворон, Париж и призрак» і інш. У творах пісьменніка цесна пераплятаюцца містыка і рэальнасць, прысутнічаюць фальклорна-міфалагічныя матывы. Яго героі – часцей за ўсё маладыя людзі, якія шукаюць сваё месца ў жыцці і сустракаюцца на гэтым шляху з незвычайным і незразумелым.