- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Кнiжны караван
Адразу тры кнігі народнага песняра Беларусі Якуба Коласа пабачылі свет, дзякуючы замове Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Кнiжны караван
Нядаўна, перабіраючы кнігі ўласнай бібліятэкі, натрапіў на выданне Варлена Бечыка «Свет жывы і блізкі». Прызнаюся шчыра: нават забыўся, што яна ёсць у мяне. Іншыя з дароўнымі надпісамі Варлена Леанідавіча на віду. Яшчэ неспадзяванка — кніга аказалася з аўтографам: «Паважанаму Алесю Марціновічу, у якога наперадзе (веру!) яшчэ будзе багата кніг і які (спадзяюся) надпіша сваю першую кнігу і гэтаму аўтару». Подпіс, а ўнізе дата: «20 лістапада 1974». На жаль, так і не падпісаў. Мая «Далучанасць» выйшла толькі ў 1990 годзе, а В. Бечык памёр 13 лістапада 1985-га. Цяжкая, невылечная хвароба звяла яго ў магілу ў 46-гадовым узросце.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Кнiжны караван
У кнізе, якая выйшла ў смаленскім «Інбелкульце», сабраны запісы 1996–1997 гг. Па традыцыі народны паэт Беларусі шмат згадвае пра свае перакладчыцкія памкненні. Мастацкі пераклад усё жыццё суправаджаў вялікага мастака слова, які захоплена пераўвасабляў на беларускую мову здабыткі сяброў і класікаў.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Кнiжны караван
Сярод шматлікіх кніг з асабістых бібліятэк беларускіх літаратараў, гісторыкаў і краязнаўцаў, падараваных Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, захоўваюцца выданні са збору выдатнага беларускага краязнаўцы, мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы 1920-х гадоў Мікалая Каспяровіча.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Кнiжны караван
Яшчэ зусім нядаўна сонейка падоўгу купалася і, як у люстэрку, любавалася сваім адлюстраваннем ў любімай Якубам Коласам рачулцы Талька, што рамантычна цячэ-пятляе між лугоў у Пухавіцкім раёне. А цяпер восенню яно, стомленае, па вечарах імкнецца як мага хутчэй схавацца за гарызонтам.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Кнiжны караван
Адштурхоўваючыся ад назвы рамана «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, крыху перайначыўшы яе, вырашыў даць развагам пра кнігу Алеся Карлюкевіча «Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі» («Адукацыя і выхаванне», Мінск, 2020) загаловак «Гнёзды і птушкі», блізкі папярэдняму. Бо сапраўды: у кожнага з нас сваё гняздо.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Кнiжны караван
Для большинства читателей Максим Богданович – прежде всего поэт, лирик. Но творческое наследие писателя не ограничивается стихами и переводами. Наверное, многие удивятся, узнав, что знаменитый Максим писал и прозаические произведения – фельетоны, очерки, рассказы. Написано, в том числе на русском языке.