Калі я ўпершыню прачытала гэты верш — вядома, па–англійску, — я яшчэ нічога не ведала ні пра яго героя, ні пра яго аўтара. Па вялікім рахунку, гісторыя, якая тут расказваецца, можа быць цалкам успрынятая і без каментарыяў.
Ёсць рака Бузента (мяркуючы па назве, цячэ недзе ў Італіі). Ёсць кароль гоцкага племені — а значыць, дзеянне адбываецца ў эпоху позняй антычнасці ці ранняга Сярэднявечча. Паколькі згадваюцца «варварскія» напады на Рым, час дзеяння можна вызначыць яшчэ больш дакладна — V ст. н. э. Кароль памірае, і яго ўрачыста хаваюць на дне ракі ў шыкоўнай труне. Месца пахавання застаецца таямніцай, каб ніхто не мог спаганіць прах памерлага. Нават прыкладны час жыцця аўтара верша можна вылічыць, а паколькі Юджын Лі–Гамільтан мала вядомы ў Беларусі, такая падказка будзе не лішняй.
Поўны тэкст артыкула размешчаны тут.