Ужо некалькі гадоў сярод выдавецтваў, уважлівых да гістарычнай, краязнаўчай літаратуры, — і выдавецтва «Музей Замкавы комплекс Мір». Сама назва і сам характар дзейнасці заснавальніка — Музея «Замкавы комплекс «Мір» фарміруюць павестку дня, тэматычныя абсягі кніжнай прадукцыі. Дарэчы, дзякуючы жаданню не толькі расказаць праз кнігі і пра музей, і пра яго гаспадароў, і пра розныя музейныя ініцыятывы, Музей «Замкавы комплекс «Мір» пастаянна ўдзельнічае ў кніжных выстаўках-кірмашах — і ў Беларусі, і ў Літве, і ў іншых прасторах. 

На календары красавалася трыццатага снежня. Да нас павінны былі завітаць Дзед Мароз са Снягуркай. Вершык для гасцей я прыгатавала. Але падумала — гэтага мала. Усё ж я ўжо не маленькая — вучаніца 5 класа.

У пакоі я агледзела свае цацкі. Разгубілася, што з іх выбраць, каб падарунак быў памятны? Але нічога не нагледзела. Узяла альбомны ліст і алоўкі. Пайшла з імі на кухню. Мне захацелася намаляваць зімовы пейзаж.

У дзверы патэлефанавалі нечакана. Мы з бацькамі чакалі казачных персанажаў пазней. Я пабегла адчыняць. На парозе стаялі Дзед Мароз і Снягурка.

Сяргей Шаматульскі

нарадзіўся 18 мая 1990 года ў Оршы, вучыўся ў Віцебску, жыве ў Мінску. Верыць у цуды, натхняецца людзьмі. Аўтар кнігі «Яны», прысвечанай лёсам маленькага чалавека ў рамках сучасных рэалій.

Акей зноў прачнуўся ў дрэнным настроі.
Нічога дзіўнага: мінулым вечарам Крысціна прагаварылася, што ідзе на начную прагулку са сваёй кампаніяй, а яго, канешне, не запрасіла, і, калі меркаваць па яе твары, запрашаць і не думала. Так што Акей лёг спаць з думкай пра ўласную нікчэмнасць і прачнуўся раніцай у тым жа маркотным стане, такім цягучым і мярзотным, што нават не адразу ўспомніў яго прычыну. Ну, што ж, засталося толькі прайграць годна і не дазволіць сабе хвалявацца, калі Крысціна штосьці пра свой шпацыр раскажа. Акей прыгладзіў валасы рукою і спусціўся да сястры.

13-я.

Камора

Пецька Сіўчыкаў з усіх ног бег доўгім школьным калідорам, ледзь паспяваючы перахопліваць дыханне і прытарможваць на паваротах. Прычына рухалася следам, амаль не адрываючыся: таўстун Быкаў з 8 «В» даўно пагражаў пакараць Пецьку, калі той не перастане маляваць на яго карыкатуры. Сіўчыкаў трымаўся тры дні, але задушыць у сабе мастака не змог.