З нагоды 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча ў літаратурным музее Янкі Купалы сабраліся аматары высокай паэзіі.
Сярод прысутных Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польша ў Рэспублікі Беларусь спадар Артур Міхальскі.
Госці музея праслухалі ўрыўкі з паэтычнага рамана Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» як на польскай, так і на беларускай мове. Таксама гледачам паказалі фрагмент з спектакля «Дзяды» ў выкананні акцераў «Тутэйшага тэатра» і «Тэатра Ч».
Андрэй САЗОНАЎ
Крыніца: інтэрнэт-партал
Выдавецкага дома «Звязда»