Кніга складаецца з трох артыкулаў, напісаных у 1950–1960-х гадах і прысвечаных Рэмбранту. Калісьці Жан Жэнэ, гэты enfant terrible французскай літаратуры, збіраўся напісаць пра геніяльнага галандскага мастака вялікую кнігу, але зігзагі лёсу не дазволілі планам ажыццявіцца. Нягледзячы на невялікі аб’ём тэкстаў, іх глыбіня, нестандартнасць думак аўтара і характэрная для яго вытанчаная манера пісьма прымушаюць пашкадаваць аб тым, што яны так і не выраслі ў кнігу. Верагодна, гэта адна з лепшых кніг пра Рэмбранта з ліку тых, што даступныя цяпер нашаму чытачу.

Кірыл Мяцеліца