Cкрынка кнiг пра дзеячаў беларускай дыяспары даўно ператварылася ў куфар. Вось толькі адна з каштоўнасцей гэтага скарбу. Тут – яго тэксты, пераклады і тэксты пра яго. Мабыць, адна з апошніх яго кніг, выдадзеных у Беларусі. Для мяне артыкулы з гэтай кнігі нібыта падручнік: i па гісторыі беларускай літаратуры, і па гісторыі грэка-каталіцкага руху. А яшчэ – духоўны «пасілак», пададзены праз казанні, пасланні ці разважанні, якія ў айца Аляксандра заўсёды адлюстроўвалі не толькі тэалагічныя праўды, але і гарачую любоў да Радзімы і беларусаў. Мне здаецца, для студэнтаў-гуманітарыяў гэта не проста кніга, а кніга-мёд! Вельмі раю для цытат у навуковыя артыкулы!

Аксана Ючкавіч