Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі грунтуюцца найперш на паглыбленасці асобных пісьменнікаў у справу пераўвасаблення твораў кітайскай літаратуры на беларускую мову і наадварот — твораў беларускай літаратуры на кітайскую мову. Аўтар кнігі «Дарогі да Паднябеснай», дзе сабраны артыкулы, гутаркі, эсэ, напісаныя ў 2011–2019 гг., спрабуе выявіць, што ў апошняе дзесяцігоддзе робіцца на ніве мастацкай злучанасці Кітая і Беларусі.

Адметнае месца ў кнізе займаюць аповеды пра кітайскага перакладчыка твораў славянскіх літаратур — беларускай, рускай, украінскай — Гаа Мана. Алесь Карлюкевіч не аднойчы сустракаўся з ім у Пекіне, некалькі гадоў ліставаўся. Таксама ў кнізе распавядаецца пра сустрэчы з дактарамі навук Чжан Хуэйцінь, Ся Чжунсянь, якія ў Кітаі прапагандуюць беларускае прыгожае пісьменства, робяць усё магчымае, каб слова беларускае стала вядомым у Паднябеснай.

Алесь Карлюкевіч гутарыць і з вядомымі кітайскімі літаратарамі, і з беларускімі перакладчыкамі кітайскай літаратуры, імкнецца не абмінуць ніводзін факт літаратурнага пабрацімства Беларусі і Кітая.

Кніга павінна быць цікавай усім, хто займаецца вывучэннем беларуска-кітайскіх адносін, каму цікавы сам Кітай і яго культурная, літаратурная прастора.

Источник: https://aiv.by/ru/darog-da-padnjabesnaj-staronk?manufacturer_id=22