Малая радзіма ў прасторавым, часавым і псіхалагічным вымярэнні. 
Феномен малой радзімы разглядаць можна з розных бакоў. Перш за ўсё гэта літаратурная метафара. У творах паэтаў і празаікаў малая радзіма ідэалізуецца і падаецца як адна з навялікшых каштоўнасцей. У Год малой радзімы Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы падрыхтавала спіс беларускіх мастацкіх твораў, у якіх разглядаецца гэтая тэма.

Аднак разуменне малой радзімы як літаратурнай метафары ці мастацкага вобраза варта лічыць беспадстаўна звужаным: яна застаецца зыходным пунктам і базавым інструментам светапогляду чалавека. Малая радзіма з’яўляецца і геаграфічнай адзінкай — адносна невялікім рэгіёнам, населеным пунктам, мясцовасцю, якая «выдзеленая індывідуальна для кожнага носьбіта гэтага феномена»2. Тым не менш, гэтую мясцовасць нельга акрэсліць дастат-
кова канкрэтна і ўніверсальна: гэта можа быць месца нараджэння, месца, з якім звязаныя дзіцячыя ўспаміны, ці нават месца, звязанае з мінулым продкаў, у якім чалавекніколі не быў. Малая радзіма ў свядомасці чалавека можа мець розныя маштабы: як паасобна Тураў, Жыткавіцкі раён, Палессе, так і ўсё пералічанае адначасова.

 

Поўны тэкст артыкула размешчаны тут.