- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
У Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі рэалізаваны творчы літаратурны праект “Сябрына”. Напрыканцы чэрвеня пабачыў свет зборнік вершаў і малой прозы з аднайменнай назвай. Ён стаў завяршальнай кропкай шматмесячнай вандроўкі літаратараў і прыхільнікаў музыкі і мастацтва па адметных куточках Мінскай вобласці.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Яркае, арыгiнальнае выданне «Супоўнiца Мiла» беларускай пiсьменнiцы Алены Стэльмах з’явiлася на свет у Выдавецкiм доме «Звязда». Прэзентацыя навiнкi адбылася на Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставе-кiрмашы. Дзецi ўважлiва слухалi аўтара i самi захацелi пераняць навуку ў ганчарнага майстра Марцiна, каб зрабiць такую ж супоўнiцу. Гэта вялiкая пасудзiна, якая звычайна збiрала вакол сябе дружную сям’ю. Так заведзена ў нашых нацыянальных традыцыях. Галоўная задумка кнiгi — не толькi расказаць цiкавую гiсторыю, але i паказаць пераемнасць пакаленняў, сутнасць беларускiх заняткаў, падкрэслiць каштоўнасць дабрынi i справядлiвасцi.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912—1995). Зборнікам «Сонечны гадзіннік» прадаўжаецца перавыданне творчай спадчыны найлепшых мастакоў слова ў серыі «100 вершаў». Раней у гэтай серыі пабачылі свет кнігі Пімена Панчанкі, Яўгеніі Янішчыц, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Міхася Стральцова... Сапраўдная бібліятэка найлепшых паэтычных здабыткаў у беларускім прыгожым пісьменстве!
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
З мінскай «Акадэмкнігі» — чарговая, уражальная па сваёй энергетычнай насычанасці кніга пра беларускую культуру. Наўрад ці дзе яе яшчэ знойдзеш: тыраж у выдання «Ковчега» — 50 экзэмпляраў…
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю «Уладзімір Караткевіч». Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1000 экзэмпляраў на ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
У Выдавецкім доме «Звязда» — навінка: накладам 1 100 экзэмпляраў выйшлі «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа».
«Казка ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў» — у гэтых творах, некалі, у 1922–1940 гг., запісаных і апрацаваных класікам беларускай літаратуры, сканцэнтраваны народная мудрасць, фальклорная і мастацкая празорлівасць. Падаецца, што казкі існуюць па-за межамі часу, маюць сваё судакрананне з сучасным жыццём. Дарэчы, кожнае іх новае прачытанне прыўносіць у свядомасць новыя ўяўленні, новыя краскі народнага жыцця, народнай філасофіі.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Ва ўмовах пандэміі не так і проста сабраць людзей на прэзентацыю кнігі, нават не так проста адважыцца правесці тую ці іншую імпрэзу. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры спрабуе, захоўваючы ўсе меры перасцярогі, праводзіць некаторыя мерапрыемствы. І, канешне ж, усе яны — як глыток чыстага паветра ў няпросты час. Вось і нядаўняя прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра ЛІПСКАГА «Цар» стала падзеяй у музейным і літаратурным жыцці Мінска.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Выдавецкі дом «Звязда» зноў радуе чытачоў новымі кнігамі. Распавядзём пра чатыры навінкі. Тэматычны дыяпазон часткова класічны: дзіцячыя кнігі і літаратура пра вайну, аднак адно з выданняў — даніна памяці адметнаму беларускаму паэту, які, на жаль, даволі рана пайшоў з жыцця.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Новыя серыі кніжных выдавецтваў краіны з’яўляюцца не так часта. Біяграфічныя кніжныя серыі тым болей не частая з’ява на кніжным рынку Беларусі. І ўсё ж выключэнні з правілаў здараюцца…
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Павел Гушынец. «Прыгоды Букі Злюкі: у пошуках козы Ностры»
У кнізе апісваюцца займальныя прыгоды Букі Злюкі. З бліскучым гумарам аўтар распавядае пра шматлікія перыпетыі галоўнай гераіні, якая ў пошуках бабулінай козы Ностры знаходзіць сяброў і даведваецца вельмі шмат новага. Кніга будзе цікавая як дзецям, так і іх бацькам.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Аўтар кніжкі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, вядомая паэтэса Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы — звяры і птушкі.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Новая книга для детей на белорусском языке «Чароўныя назвы» выпущена столичным издательством «Ковчег».
Ее автор – Юрий Нестеренко из города Белыничи Могилевской области, заявленный на обложке издания как «Дзед Бялын».
В книгу вошли авторские стихи, считалки, загадки, сказки, рассказы. Большинство текстов ранее публиковались в журнале «Вясёлка» и других детских изданиях.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».
«Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» аўтар задумала як незвычайнае выданне. Гэта кніга-падарожжа, кніга-гульня, кніга-квэст.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Да 90-гадовага юбiлею класiка беларускай лiтаратуры ў серыi «100 вершаў» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» выпусцiла зборнiк «Беларуская песня».
«О мой цудоўны край, / Мой заснежаны рай... / Цiхi званочкаў смех. / Снег у лесе начным, / Смех у садзе пустым, / Коней спакойны бег...». Што нi радок – адусюль вынiкае маляўнiчы партрэт нашай Айчыны, нашы беларускiя краявiды, нашы фарбы жыцця i прыроды.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Героі кнігі Уладзіміра Бабкова – непаседлівыя і вынаходлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Нехта з іх бачыў НЛА, а нехта – сон на дваіх, хтосці хочазрабіць ЭВМ, а хтосці пашыць сукенку для любімай лялькі. Не адстаюць ад іх і звяры ў казках: то адкрываюць у бары музычную школу, то дружна выходзяць на лыжны крос.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Купалазнаўчай падзеяй 2019 года можна назваць выданне кнігі народнага песняра Беларусі «Санеты» на сямнаццаці мовах свету. Пералічым: па-беларуску, а таксама на армянскай, грузінскай, іспанскай, кітайскай, літоўскай, мангольскай, рускай, сербскай, славацкай, табасаранскай, татарскай, украінскай, французскай, чачэнскай, чувашскай, шорскай.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
В Минске представили необычную аудиокнигу-путеводитель для приватных путешествий во времени по Парижу.
Маршрут в 8,5 километра по 20 объектам в компании Марка Шагала, Осипа Цадкина и Хаима Сутина – такую альтернативу стандартным экскурсионным турам предлагают составители серии аудиокниг–путеводителей «По следам Парижской школы». Прогуляться по землям Бургундии, Парижу или Лазурному берегу Франции с нашими именитыми земляками стало возможным благодаря воспоминаниям – самих художников и тех, кто был с ними на протяжении всего творческого пути. Первая книга цикла, которую на днях презентовали в Минске, посвящена самому сердцу художественной жизни Парижа, теперь уже легендарному богемному кварталу Монпарнас.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Знакавая падзея для беларускага грамадства — выхад 4-га, заключнага, тома «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі». Прэзентацыя поўнага выдання, аналагаў якога ў краінах СНД няма, адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выданне мае стаць добрым дапаможнікам у вывучэнні мінуўшчыны і нават спрычыніцца да адкрыццяў.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
Пару месяцаў таму пабачыла свет кніга лірыкі «Зямныя эцюды» вядомага беларускага паэта Віктара Яраца.
Гэты гомельскі творца нядаўна адзначыў свой 70-гадовы юбілей, да якога падышоў з вялікім творчым багажом у выглядзе некалькіх зборнікаў вершаў, кандыдацкай дысертацыі па айчынным паэзіязнаўстве, падборкамі перакладаў замежных паэтаў на беларускую мову. Структурна гэтая невялікая па аб’ёме кніга падзелена на тры часткі: «Лікі Храма», «На беразе сонца», «Воблікі вёрстаў». Амаль усе вершы зборніка рыфмаваныя, прычым адразу здзіўляе тое, што ніводны з больш чым васьмідзесяці змешчаных у кнізе вершаваных твораў не мае… назвы. І тут адразу паўстае пытанне: а чаму так?
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя навінкі
У свой час я напісаў апавяданне «Макар і дарога» — яго надрукаваў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва». Будучы ў Мінску, пачуў камплімент ад аднаго з вядомых пісьменнікаў: «У адным апавяданні ты ўмясціў столькі жыцця, што ў мяне склалася ўражанне, быццам я прачытаў раман». З лёгкай, як кажуць, рукі старэйшага таварыша я і пачаў пісаць жыццёвінкі — зусім кароткія творы, на старонку, а то і менш.