Аўтар кніжкі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, вядомая паэтэса Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы — звяры і птушкі.
Чытачы пазнаёмяцца з цікавымі, разнастайнымі, павучальнымі гісторыямі жыхароў замка. У некаторых эпізодах удзельнічаюць і дзеці.
Многія творы гэтай кніжкі змяшчаліся ў ранейшых зборніках паэтэсы.
Крынiца: інтэрнэт-партал Выдавецкага дома «Звязда