У Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі рэалізаваны творчы літаратурны праект “Сябрына”. Напрыканцы чэрвеня пабачыў свет зборнік вершаў і малой прозы з аднайменнай назвай. Ён стаў завяршальнай кропкай шматмесячнай вандроўкі літаратараў і прыхільнікаў музыкі і мастацтва па адметных куточках Мінскай вобласці.

Члены аддзялення на працягу 2021 года правялі шэраг літаратурна-музычных імпрэз у культурна-асветніцкіх установах вобласці. Найбольш яркія творчыя сустрэчы праходзілі ў нотна-музычнай бібліятэцы горада Мінска, Барысаўскім Доме-сядзібе І.Х.Каладзеева, на пляцоўцы “Слова пісьменніка” на Дні беларускага пісьменства ў Капылі. Адметна, што ўдзел у іх прынялі не толькі пісьменнікі аддзялення, але і мясцовыя аматары паэзіі, сярод якіх было не мала юных талентаў. Наперадзе – прэзентацыя.

Прэс-служба МАА СПБ

Спасылка на сайт МАА СПБ:

http://maaspb.by/z-naradzhennem-kniga/