Купалазнаўчай падзеяй 2019 года можна назваць выданне кнігі народнага песняра Беларусі «Санеты» на сямнаццаці мовах свету. Пералічым: па-беларуску, а таксама на армянскай, грузінскай, іспанскай, кітайскай, літоўскай, мангольскай, рускай, сербскай, славацкай, табасаранскай, татарскай, украінскай, французскай, чачэнскай, чувашскай, шорскай.

Назавём імёны перакладчыкаў: на армянскую – Сірануш Алексанян, Ануш Бабаян, Ані Пашаян; на грузінскую – Аляксандр Элердашвілі; на іспанскую – Анхела Эспіноса Руіс; на кітайскую – Лі Цзо; на літоўскую – Эвалдас Ігнатавічус; на мангольскую – Галаарыд Бадам-Ачырын; на рускую – Максім Замшаў; на сербскую – Даяна Лазаравіч; на славацкую – Яраслаў Рэзнік; на табасаранскую – Сувайнат Кюрэбекава; на татарскую – Рэнат Харыс; на ўкраінскую – Дмытро Шчарбіна; на французскую – Юрась Барысевіч; на чачэнскую – Адам Ахматукаеў; на чувашскую — Валеры Тургай; на шорскую – Любоў Арбачакова.

Алесь Карлюкевіч

Поўны тэкст артыкула размешчаны тут.