- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Маладосць
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч пісаў: «Рабі нечаканае». Ён быў бы цудоўным Дзедам Марозам. Бо навагоднія святы — гэта не падвядзенне вынікаў, гэта штуршок наперад, быццам на санках з горкі. Гэта сюрпрызы, гэта здзіўленні.
Новы Год ў першую чаргу «Новы». Таму «Маладосць» не падводзіць вынікі, а працягвае рабіць нечаканае і прапаноўваць новае. Чаму на вокладцы снежаньскай «Маладосці» з’явілася панда? Гэта такая жывая спасылка на Вялікую Кітайскую… частку нумара і адначасова, як ні дзіўна, жывое ўвасабленне нашай, беларускай зімы — мяккая, цёплая, у чорныя плямачкі.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Маладосць
У сучасным літаратуразнаўстве разгорнута негалосная палеміка наконт аўтарства верша «Пасеклі наш край папалам». Ёсць два меркаванні: Алесь Дудар і Уладзімір Дубоўка. Прыхільнікі абодвух меркаванняў спасылаюцца на адпаведныя дакументы архіваў. Паспрабуем і мы разабрацца ў гэтым пытанні пры дапамозе дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ, ф. 4п, в. 1).
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Маладосць
З размовы:
— Ён лічыў сваімі настаўнікамі Янку Купалу і Якуба Коласа, бо ў паэзіі бачыў архітэктуру і наадварот.
— Так, і помнікі Коласу і Купалу ён таксама стварыў. Ён лічыў, што паэзія і архітэктура непарыўныя. Ён жа і сам пра гэта пісаў. Яго дзённікі — гэта само сабой, але ён жа пісаў і вершы.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Маладосць
У 1916 годзе па распараджэнні нямецкіх акупацыйных уладаў да прыватнай электроўні пастаяннага току магутнасцю 50 к.с., якая працавала ў вінакурні Крыгера, былі падключаны будынкі, дзе месцілася гарадская ўлада, і часткова дамы жылога сектара ў цэнтры горада. Адначасова пачалося будаўніцтва гарадской электроўні, і дзесьці ў тым жа годзе горад атрымаў станцыю з двума лакамабілямі, якія прыводзілі ў дзеянне дынама-машыны пастаяннага току.