Нашы літаратары часта звяртаюць увагу на абсалютную «неэратычнасць» беларускай прозы першай паловы ХХ стагоддзя. Тагачасныя пісьменнікі мала дбалі пра стварэнне вытанчаных, глыбока псіхалагічных гісторый кахання — і мелі на гэта свае прычыны. Але няма правіл без выключэнняў: кожны абазнаны чытач можа згадаць яскравы беларускі твор пра вялікія пачуцці. На маю думку, адна з самых запамінальных гісторый кахання хаваецца ў кнізе Лукаша Калюгі «Творы», выдадзенай у 1992 годзе ў серыі «Спадчына».

Алеся Лапіцкая

 Поўны тэкст артыкула размешчаны тут.