Пра Ажэшку – без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст
З нагоды дня нараджэння пісьменніцы
З 5 чэрвеня 2019 года па серадах у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ўсім зацікаўленым будзе прадстаўлены цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі.
Кожная лекцыя будзе прысвечана пэўнаму прамежку жыцця пісьменніцы. 5 чэрвеня ў 18 гадзін адбудзецца першая лекцыя: «Эльжбета – Эльзюня – Эліза» (6 чэрвеня 1841 года – май 1856 года: ад нараджэння да выпуску з Варшаўскага пансіёна).
Другая дачка ў сям’і Бенедыкта і Францішкі (з Каменскіх) Паўлоўскіх, пры хрышчэнні яна атрымала імя ў гонар бабкі па маці – Альжбета. Але ў доме яе называлі Эльзюняй, ці Зюняй. Пансіён пры Варшаўскім манастыры ператворыць яе ў Элізу...
Як выхоўваліся Клемянцінка і Зюня Паўлоўскія: у што гулялі, што чыталі, з кім сябравалі?
Што ўтойвалі ад іх старыя партрэты і шафы і што яны самі ўтойвалі ад дарослых?
Вяселлі і пахаванні.
Што падказалі старыя магілы?
Чаму Варшава, а не Вільня? Чаму бабка, а не maman? Тузін і яшчэ адзін: аргументы ў апраўданне «дэспатычнай» пані Францішкі.
Захапляльныя і кранальныя эпізоды першых пятнаццаці гадоў жыцця пісьменніцы, сёе-тое ў новых ракурсах.
Расклад наступных лекцый на чэрвень і ліпень:
- 12 чэрвеня – лекцыя другая: «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца»;
- 19 чэрвеня – лекцыя трэцяя: «Каханне першае і апошняе»;
- 26 чэрвеня – лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані»;
- 3 ліпеня – лекцыя пятая: «Ажынавая зіма»;
- 10 ліпеня – лекцыя шостая: «Сны залатыя»;
- 17 ліпеня – лекцыя сёмая: «Апошняе сонца».
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13. Пачатак: 18:00.
НІА