1 жніўня 2016 года распачынаецца ІІІ этап культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» пад назваю«КультурныЯ гісторыі».
Прырода – адно з самых галоўных багаццяў чалавека. Яна вучыць прыгажосці і дабрыні, дапамагае зрабіць першыя ў жыцці адкрыцці і дзеліцца з намі сваімі цікавымі сакрэтамі.

У сучасным цывілізаваным свеце чытаць умее амаль кожны, а вось пра некаторыя асаблівасці чытання ведае мала хто. Вашай увазе — крыху цікавых фактаў з даследаванняў вучоных розных краін пра кнігі і тых, хто іх піша і чытае.

Кнігі — гэта цэлы свет

Кнігі і чытанне — адзін са шляхоў духоўнага ўзбагачэння чалавека. Творы мастацкай літаратуры дазваляюць больш даведацца пра свет і месца чалавека ў ім, даюць магчымасць зазірнуць у глыбіню ўласнай душы чытача, паназіраць за ўнутранымі перажываннямі аўтара і персанажаў. Думаецца, з гэтымі сцвярджэннямі няма сэнсу спрачацца. Але фарміраванне і развіццё культуры чытання — справа не з простых. Гэты працэс уключае цэлую сістэму ўзаемазвязаных звёнаў, а яго ўдзельнікамі ў сучасным свеце становяцца не толькі аўтар, кніга і чытач, а цэлы комплекс устаноў, цэлыя групы прафесіяналаў розных сфер.

Рэспубліканскі завочны конкурс літаратурных работ «Пасланне настаўніку» абвешчаны ў Беларусі. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.