Незвычайны праект да 125-годдзя паэта арганізавала Нацыянальная бібліятэка.

Гаворка зусім не ідзе пра чытанне вершаў класіка зоркамі кіно, тэлебачання, спорту. Паэт пісаў «Бачыце гэтыя зоркі...», а цяпер — зоркі бачаць яго вершы. На светлавым электронным табло Нацыянальнай бібліятэкі.

Юбілей Багдановіча стаў прадметам увагі і на расійскіх прасторах. У прыватнасці, у Казані (Татарстан) надрукаваны новыя пераклады вершаў класіка беларускай паэзіі на татарскую мову.
Памяць пра выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча сёння ў нас ушанаваная належным чынам. Адкрылася пасля рэканструкцыі абноўленая экспазіцыя яго літаратурнага музея ў Мінску. Пасля васьмігадовага перапынку запрацавала "Беларуская хатка", таксама прысвечаная паэту. Творы Багдановіча перакладзены на мовы народаў свету. Разам сабраны грунтоўныя звесткі яго радаводу. І гэта далёка не ўсё...
Юбілеі класікаў айчыннай літаратуры стануць чарговай нагодай праявіць увагу да беларускай літаратуры ў 2017 годзе. Янку Купалу — 135 гадоў з дня нараджэння. Столькі ж — і Якубу Коласу. У 2017 годзе — 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Максіма Танка. А яшчэ — 100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля. І — 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча.
Фестываль вучэбнай кнігі пройдзе ў Мінску 26-27 снежня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. 
У мерапрыемстве прымуць удзел педагогі-практыкі з усіх рэгіёнаў краіны. У першы дзень у ліцэі БДУ пройдуць майстар-класы. Удзельнікі фестывалю змогуць наведаць выставу навучальных выданняў. Падчас выставы можна будзе пракансультавацца з аўтарамі - распрацоўшчыкамі вучэбна-метадычных комплексаў па прадметах. Педагогі змогуць задаць любое пытанне аб выкарыстанні дапаможнікаў, атрымаць дадатковую інфармацыю.