Прырода – адно з самых галоўных багаццяў чалавека. Яна вучыць прыгажосці і дабрыні, дапамагае зрабіць першыя ў жыцці адкрыцці і дзеліцца з намі сваімі цікавымі сакрэтамі.
Прыйшоў час паказаць на старонках часопіса ўсё яе хараство! Запрашаем юных чытачоў да ўдзелу ў новым творчым конкурсе, прысвечаным прыродзе роднага краю. Дасылайце свае фотаздымкі, эсэ, апавяданні, малюнкі ў рэдакцыю часопіса «Родная прырода» (220013, г. Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а ці на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.). Найлепшыя работы будуць апублікаваны на старонках «Юнага натураліста», а іх аўтары напрыканцы года атрымаюць падарункі ад Выдавецкага дома «Звязда».
.jpeg)