У кожнага з нас — свой Багдановіч. Некаму ён бачыцца паэтам-рамантыкам, камусьці — задуменным філосафам, строгім крытыкам ці проста няшчасным (ці шчаслівым) чалавекам.

Усе гэтыя рысы арганізатары конкурсу, які так і называецца — «Мой Максім Багдановіч», прапануюць адлюстраваць на фотаздымку і выказаць сваё стаўленне да творчасці класіка і яго асобы, паказаць мясціны, звязаныя з яго жыццём і творчасцю. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фотаработы, выкананыя ў розных тэхніках па трох тэматычных кірунках: мясціны, звязаныя з Максімам Багдановічам; мастацкае прачытанне яго твораў, асацыятыўны партрэт Багдановіча.
З поўным палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.