Іх усталёўка і напаўненне кнігамі адбываецца ў межах праекта movabox, арганізаванага кампаніяй velcom дзеля папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.

Кнігі Людмілы Рублеўскай пра адважнага Пранціша Вырвіча і яго мудрага сябра Баўтрамея Лёдніка, «Сечка» Андрэя Федарэнкі, замалёўкі Адама Глобуса, сабраныя пад вокладкай «Партрэтаў», «Паўночны вецер для спелых пладоў» Юры Станкевіча і дапаможнік для тых, хто хоча паглыбіць сваё веданне беларускай мовы — вось такі асартымент кніг пакуль што прапануецца для ўдзельнікаў праекта і патэнцыйных чытачоў сучаснай беларускай літаратуры. Арганізатары абяцаюць, што час ад часу палічкі будуць папаўняцца новымі выданнямі.
Хутка да праекта movabox далучацца і абласныя цэнтры. Тут таксама будуць размешчаныя 10 жоўтых скрынак для буккросінгу.
Нагадаем таксама, што на сайце movabox.by можна прайсці тэст, прысвечаны кнізе Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча», і выйграць скрынку, поўную чароўных артэфактаў з гэтага рамана.