Аўтар рубрыкі «Лісты да хрэсніка», якая выходзіць у блоку «Зярняткі веры» часопіса "Бярозка", прапанавала дабрачынную акцыю пад такім дэвізам і пачала здзяйсняць яе ўласным прыкладам.

«Была ўчора ў дзіцячым доме ў Радашковічах, — піша Ірына Клышэўская ў рэдакцыю «Бярозкі». — Захапіла з сабой некалькі нумароў часопіса, пірожныя, цукеркі, арганізавалі ў бібліятэцы гарбату… Расказала пра пастаянныя рубрыкі і ад імя рэдакцыі падарыла падпіску на І паўгоддзе 2017-га».
Падхапіце ініцыятыву, сябры! Афармляйце падпіску на часопіс «Бярозка» не толькі для сябе і родных, але і для тых, каму жадаеце святла і шчасця. На добрую справу працуюць льготныя індэксы 74888 (індывідуальны) і 74879 (ведамасны).
Дзякуем за добрую душу!