17 мая 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (5–11 класы)».
Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
Тэарэтычныя асновы рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
- Фарміраванне прадметных кампетэнцый у працэсе навучання беларускай мове ў 5–9 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні пры навучанні беларускай мове і літаратуры.
- Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.
Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.
Жадаючым прыняць удзел у працы семінара неабходна да 16 мая 2018 года даслаць заяўку па прыведзенай форме на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
Аўтар: НІА