Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Інфармацыйны партнёр: навукова-метадычны часопіс «Выхаванне і дадатковая адукацыя».

Удзельнікі конкурсу: школьнікі 4–11 класаў.

Мэты конкурсу:

  • павышэнне цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і літаратуры;
  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да важнасці чытання;
  • выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;
  • садзейнічанне ўкараненню дадатковых форм навучання;
  • пашырэнне магчымасцей для самарэалізацыі і развіццё творчага патэнцыялу асобы.

Конкурсныя работы: плакаты з цытатамі Рыгора Барадуліна і эсэ.

Умовы конкурсу

1. Удзельнік чытае творы Рыгора Барадуліна і выбірае любую цытату з творчай спадчыны пісьменніка, якая спадабалася.

2. Удзельнік афармляе плакат у адпаведнасці з варыянтамі на выбар:

  • скачвае файл з прапанаваным дызайнерскім рашэннем плаката на партале www.nlb.by, раздрукоўвае і каліграфічна афармляе цытату;
  • стварае сваё мастацкае рашэнне плаката і каліграфічна афармляе цытату.

3. Удзельнік піша невялікае эсэ (да 1000 знакаў без прабелаў) з тлумачэннем выбару цытаты.

4. Удзельнік скануе творчую работу і дасылае разам з эсэ на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. і (альбо) выкладвае ў сацыяльнай сетцы Facebook з хэштэгамі #konkurs_baradulin85 #cytata_baradulin

У электронным лісце просім паведаміць імя, прозвішча, узрост, горад пражывання, школу і клас, кантактны нумар тэлефона.

5. Удзельнік дазваляе выкарыстоўваць сваю конкурсную работу на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках і для публікацыі ў часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя» з абавязковым пазначэннем аўтара работы.

Узнагароды пераможцам конкурсу

Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку) для ўсяго класа альбо сяброў удзельніка конкурсу, фотасесіяй падчас экскурсіі, размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале бібліятэкі і ў навукова-метадычным часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя», кнігамі, падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, размяшчэннем інфармацыі пра аўтараў на партале бібліятэкі і ў навукова-метадычным часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя», кнігамі, падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

Тэрміны конкурсу

Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня 2020 года.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны да 28 жніўня 2020 года на партале www.nlb.by, а таксама ў жнівеньскім нумары часопіса «Выхаванне і дадатковая адукацыя». У гэтым жа нумары на каляровай укладцы будуць размешчаны лепшыя конкурсныя работы.

1 верасня пра перамогу ўдзельніка будзе ведаць уся школа!

 

Крыніца:
інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі