Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у міжнародным конкурсе праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню», які стартуе 17 чэрвеня 2019 года.

Мерапрыемства накіравана на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Інфармацыйна-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку конкурсу ажыццяўляе ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра НІА.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў.

На конкурс неабходна падрыхтаваць праект на адну з прапанаваных тэм па выбары:

для кітайскіх удзельнікаў:

для беларускіх удзельнікаў:

Форма прадстаўлення праекта можа быць любой (буктрэйлер, фотазамалёўка, прэзентацыя, сачыненне, нарыс, эсэ і г. д.).

Творчыя работы прымаюцца па 14 кастрычніка 2019 года.

Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу і патрабаваннямі да праектаў можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню».

 

Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.adu.byнацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

НІА