Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем з цудоўным святам – Днём настаўніка! Ва ўсе часы настаўнік застаецца апорай грамадства і дзяржавы. У яго руках будучыня краіны, будучыня новых пакаленняў. Як будуць расці нашы дзеці, якое грамадства яны будуць будаваць, якія маральныя каштоўнасці яны будуць вызнаваць, шмат у чым залежыць ад таленту і асобы настаўніка.

Мы ўсё жыццё цёпла і ўдзячна памятаем нашых настаўнікаў – сур’ёзных і вясёлых, строгіх і мяккіх. Тых, якія дапамагалі нам спасцігаць веды і жыццёвую мудрасць, якія ўдзельнічалі ў нашых першых перамогах, якія перажывалі за нашы няўдачы. Штодзённай працай вы вызначаеце лёс многіх пакаленняў.

Дзе б вы ні працавалі: у звычайнай школе ці ліцэі, у пазашкольнай установе, у прытулку ці ва ўніверсітэце, – вы ўсе адданыя аднаму: вучыць дзяцей і моладзь.

Дзякуй за вашу дабрыню і цяпло, за адданасць абранай справе!

Шчыра жадаем новых творчых дасягненняў, упэўненасці ў сабе, здароўя і дабрабыту! І хай усмешкі дзяцей – самая галоўная ўзнагарода за вашу высакародную працу – суправаджаюць вас на працягу ўсяго жыццёвага шляху!

НІА